Зубр гуляе па наваколлях Талачына

25 октября 2019
Відэа, якім падзяліліся нашы падпісчыкі.  Ужо  некалькі дзён  зубр гуляе па наваколлях Талачына. Па ўсім відаць,  касматая жывёліна папросту заблудзілася або выйшла паласавацца  азімым  рапсам. Зараз спецыялісты высвятляюць, што вымусіла зубра так блізка падабрацца да жылых паселішчаў. Адзначым, такое з'яўленне крыху напалохала мясцовых жыхароў.