Заапарк у Гродне карэкціруе рэжым працы

23 марта 2020
У Гродзенскім заапарку для прафілактыкі адмянілі традыцыйныя масавыя святы па выхадных днях, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей. Праўда, паглядзець на звяроў індывідуальна можна без абмежаванняў. Большасць гадаванцаў знаходзяцца ў адкрытых вальерах на вуліцы. Тэрарыум, малпоўня і птушнік, таксама прымуць наведвальнікаў. Тут узмацнілі санітарную апрацоўку памяшканняў.  

Алена Камарэц, ветэрынарны ўрач Гродзенскага заапарка: "У месцах грамадскага карыстання ў нас праводзіцца ўборка ўжо некалькі разоў на дзень з праціраннем паверхні дезынфікуючымі сродкамі. Прыматам мы робім зараз ультрафіялетавае апраменьванне ў памяшканнях з мэтай дэзінфекцыі. І ўсюды, дзе памяшканні менавіта з жывёлінамі, куды людзі заходзяць, мы таксама праводзім кварцаванне".

Каб засцерагчы цеплалюбных жывёлін з паўднёвых краін, у іх вальерах праводзіцца кварцаванне.