"Залатую літару" ўручылі ў Брэсце

3 июня 2023

Сталі вядомы вынікі галоўнага спаборніцтва сярод журналістаў друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў. У Брэсце напярэдадні ўручылі "Залатую літару".

Спецыяльны прыз "за ўклад у журналістыку" дастаўся аглядальніку аддзела палітычнай інфармацыі выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Андрэю Мукавозчыку. А вось Гран-пры з'ехаў у рукі рэдакцыі раённай газеты "Ляхавіцкі веснік" за творчы праект "Школьны дзённік". Такой жа ўзнагародай адзначаны праект "За печатью памяти" (БЕЛТА, газета "7 дней", часопіс "Беларуская думка" разам з Генеральнай пракуратурай і Міністэрствам юстыцыі).

Усяго было пададзена звыш 400 заявак. Запаветную статуэтку атрымаў толькі 21 удзельнік.

Конкурс "Залатая літара" праводзіцца штогод. Арганізатарам выступае Міністэрства інфармацыі.