Золата турніру па трыятлоне асаблівага прызначэння

12 июля 2014
Алмаз заўсёды на вышыні. З такімі словамі Герой Расіі Сяргей Лысюк уручыў узнагароду байцам атрада антытэрору МУС Беларусі. Нашы хлопцы прывезлі золата турніру па трыятлоне асаблівага прызначэння. І хаця іх цяжкая служба часам і не бачная, а твары даводзіцца хаваць нават на спаборніцтвах, яны зноў і зноў даказваюць: наша бяспека ў надзейных руках. Пра сакрэт поспеху Алмаза Аляксандр Смірноў.

Гэтыя спаборніцтвы для Алмаза - выпрабаванні традыцыйныя. Амаль заўсёды ў тройцы лепшых і адна перамога ў актыве. Аднак на гэты раз патрэбная была максімальная сабранасць. Турнір арганізаваны ў гонар 40-годдзя стварэння атрада Альфа ФСБ Расіі, таму фаварыты былі вызначаныя загадзя, і гэта відавочна не беларускі спецназ.
На кожным этапе свае цяжкасці. Напрыклад, стральба з аўтамабіля вядзецца праз лабавае шкло, якое кардынальна мяняе траекторыю кулі. Далей аказанне першай медыцынскай дапамогі параненаму і пераход да наступнага выпрабавання. Часу на адпачынак няма, ёсць толькі лічаныя хвіліны, каб памяняць амуніцыю і рыштунак. Нагрузкі для кагосьці невыносныя.
Гэтае выпрабаванне называецца паласой мужнасці. Перашкоды рознай вышыні і ступені складанасці чаргуюцца адно за другім. Сачкаваць тут не атрымаецца, дарагая кожная секунда, любая памылка можа каштаваць месца на п'едэстале - жорсткая сістэма штрафаў спраецыраваная з баявых аперацый, дзе любая дробязь можа каштаваць жыцця.
Пяць хвілін на экіпіроўку па пятым класе абароны і зноў у бой. Трэці этап - спуск з вышкі на альпінісцкім рыштунку і ліквідацыя тэрарыстаў - патрабаваў максімальнай каардынацыі і канцэнтрацыі. Падрыхтоўка Алмаза па традыцыі на вышыні. Бездакорнае выкананне самых складаных элементаў - і браты па зброі зрываюць апладысменты.
Трымаць марку - адна з граняў Алмаза. Гэта прыходзіцца рабіць і на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню і ў практычнай рабоце, якая з цягам часу становіцца ўсё больш небяспечнай і складанай. Перыядычна байцам Алмаза за адзін дзень прыходзіцца выконваць адразу некалькі баявых заданняў. І пры гэтым кожны раз вяртацца пераможцамі.