Ведаць усё пра родны край

7 октября 2014

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі прайшоў гарадскі краязнаўчы конкурс Мой родны кут. Праводзіўся ён сярод шасцікласнікаў. Вучні сталічных школ адказвалі на пытанні пра жывёльны і раслінны свет Беларусі і нават спрабавалі даведацца, як размаўляюць дзікія жывёлы. Каб падрыхтавацца да конкурсу, дзецям трэба не толькі паспяхова засвоіць школьную праграму, але і адшукаць цікавую інфармацыю ў энцыклапедыях ці віртуальных даведніках.



Конкурс праводзіцца ўжо трэці раз. Раней удзел у ім прымалі вучні сёмых і восьмых класаў. Школьнікі, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджваюцца граматамі.