Ведаць свайго майстра ў твар

5 августа 2013

Універсальныя спецыялісты, якія могуць займацца адначасова сантэхнічнымі, электрычнымі і іншымі відамі работ, з'явяцца ў кожным ЖЭСе. Гэта нам сёння паведамілі падчас аператыўнага пасяджэння ў мэрыі.


Расказвае Антаніна Станкевіч.


Майстар на ўсе рукі, паводле задумы камунальнікаў, павінен прыйсці ў кожны дом. Пакуль жа такія спецыялісты-ўніверсалы ёсць у трох ЖЭСах горада - у рамках эксперымента. Але паступова з'явяцца ў кожнай арганізацыі. Зараз працаўнікі праходзяць курсы перападрыхтоўкі, каб змаглі справіцца і з сантэхнікай, і электрыкай, і з іншымі праблемамі.


А вось пад'езды будуць прыбіраць два разы на месяц - не чатыры, але больш якасна. Ацэнку ж камунальнікам выставяць самі жыхары пры дапамозе сеткі Інтэрнэт. А каму спатрэбіцца дадатковая ўборка, гэта можна будзе зрабіць на платнай аснове.


Часцей за ўсё, паводле назіранняў спецыялістаў, такая неабходнасць узнікае ўзімку, калі праводзяцца супрацьгалалёдныя мерапрыемствы і людзі нясуць бруд з вуліцы. Летам двух разоў на месяц дастаткова.