Копію Сцяга Перамогі, наш дзяржаўны флаг і капсулу з зямлёй з Кургана Славы паднімуць на самае высокае месца планеты - на Эверэст. Сёння на Кургане Славы гэтыя сімвалы былі перададзены спартсменам-альпіністам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі прафсаюзаў, ветэранаў і студэнцкай моладзі, а таксама альпіністы, за плечамі якіх ужо шмат заваяваных вяршынь. Само ўзыходжанне адбудзецца ў маі.
Вадзім Фралоў, альпініст: "Курган Славы - знакавае і святое месца не толькі для ўсіх беларусаў, але і для ўсіх жыхароў вялікай неабсяжнай Радзімы - Савецкага Саюза. І я як беларус хачу падняць наш флаг, Сцяг Перамогі, каб увесь свет убачыў, што мы беларусы - моцная нацыя, мы адзіныя, мы можам справіцца з любымі выклікамі і перашкодамі".
Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Сімвалы будуць устаноўлены на самым высокім месцы планеты, а зямля развеяна на Эверэсце. Мы такім чынам паказваем усяму свету, што менавіта мы, беларусы, гаворым, што сёння самая высокая каштоўнасць для людзей - гэта мір, стабільнасць і спакой. Мы гэта гаворым таму, што мы ведаем, што гэта такое і ведаем гэтаму цану".
Адзначым, экспедыцыя спартсменаў пройдзе пад эгідай 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У саставе міжнароднай дэлегацыі 12 чалавек, сярод іх таксама прадстаўнікі Расіі і Ізраіля.
Сцяг Перамогі і капсулу з зямлёй з Кургана Славы паднімуць на Эверэст
7 апреля 2021













