Знакаміты лінгвіст і перакладчык Дзмітрый Пятроў у "Актуальным інтэрв'ю"

4 июня 2017

Таленавітыя людзі... Гавораць, валоданне замежнай мовай - таксама талент. Іван, тваё меркаванне: ці рэальна загаварыць на чужой мове за два тыдні?

Сам не спрабаваў. Але знакаміты расійскі лінгвіст і перакладчык Дзмітрый Пятроў гаворыць "так". Ён распрацаваў методыку, якая дапаможа хутка вывучыць не толькі англійскую, але нават кітайскую і хіндзі. Любую мову. Эфектыўнасць пацвярджае сам яе аўтар, які ведае больш за 50 моў. І гэты спіс стала расце. Дарэчы, дзясяткі тысяч чалавек ва ўсім свеце ўжо прайшлі навучанне паводле гэтай унікальнай праграмы. Плануецца, што ўжо гэтай восенню беларусы таксама пачнуць вывучаць мовы паводле сістэмы Пятрова.

Паліглот зараз вядзе перамовы аб адкрыцці цэнтраў у нашай краіне. Дзмітрый Пятроў - не толькі лінгвіст, але і перакладчык-сінхраніст экстра-класа, які дапамагае знайсці агульную мову прэзідэнтам. Наша здымачная група сустрэлася з вядомым паліглотам у Мінску. Поўную версію гутаркі вы зможаце ўбачыць у сераду, 7 чэрвеня, у праграме "Актуальнае інтэрв'ю". Зараз - фрагмент гутаркі.