Знакамітая школа мастацтваў Дзяржынска святкуе 55-гадовы юбілей

17 мая 2014

Выпускнікі навучальнай установы працуюць у лепшых студыях, аркестрах і харэаграфічных класах не толькі Беларусі, але і Еўропы. Школа за час працы выхавала два дзесяткі стыпендыятаў Прэзідэнцкага фонду. На музычным свяце ў гонар юбілею пабывала Наталля Кузьміцкая.


З маленства лепшымі цацкамі для Веранікі былі фарбы і пэндзлі. Бацькі вырашылі развіваць здольнасці дачкі, і ўжо шосты год дзяўчына вучыцца ў Дзяржынскай школе мастацтваў. За гэты час яна не раз удзельнічала ў міжнародных конкурсах, на якіх амаль заўсёды займала першыя месцы.


Мастацкае аддзяленне ў Дзяржынскай школе адкрылася ў 1986, яго заснавальнік - сапраўдны майстар. Мастак УладзІмір Шчэрбін раскрыў не адзін талент, яго выпускнікі сталі сапраўднымі прафесіяналамі і сёння выстаўляюцца ў лепшых галерэях свету.


Тут на музычным, мастацкім і харэаграфічным аддзяленнях навучаюцца больш за паўтысячы дзяцей.


У розныя гады выхаванцы гэтай навучальнай установы станавіліся стыпендыятамі Прэзідэнцкага фонду і лаўрэатамі міжнародных конкурсаў.


У школе існуе 12 творчых калектываў, 6 з іх - народныя і 1 заслужаны. Ансамбль старажытнай музыкі Пастараль прадстаўляў Беларусь на фестывалях у Расіі, Польшчы, Францыі і нават Кітаі. Яшчэ адзін калектыў - вынік творчай дзейнасці настаўнікаў.


У гонар 55-годдзя школы настаўнікі і вучні выступалі разам, святочны канцэрт прайшоў на сцэне сталічнай філармоніі.


Падрабязней глядзіце заўтра ў 12:10, у праграме Навіны. Цэнтральны рэгіён.