Аднавіць ляпніну, капітэлі і барэльефы Галоўпаштамта. Знакавы аб'ект сталіцы зараз на рэканструкцыі. Галоўная задача - максімальна захаваць гістарычную каштоўнасць будынка. Праект капітальны, у тры этапы. Цяпер рэстаўрыруюць фасады.
З-за асаблівага стылю Галоўпаштамт параўноўваюць з барочным палацам у Рыме. Гісторыка-архітэктурная экскурсія - у сюжэце Алены Вітко.
Галоўпаштамт як сталічная славутасць
Унутры купальная ратонда, эксклюзіўныя вітражы і люстра вагой паўтоны. Яе рабілі па спецзаказе з бронзы і горнага хрусталю. Манументальны таксама фасад Галоўпаштамта з сіметрычнымі калонамі, высокім атыкам і пышнай аркай. З-за архітэктурнай формы цэнтральнае аддзяленне параўноўваюць з барочным палацам Рыма. Відарыс мінскага Палаца Полі можна сустрэць і на сувенірах, марках, паштоўках.
Прадстаўнік сталінскага ампіру, а яшчэ адна з галоўных славутасцей Мінска і прызнаны помнік архітэктуры. Галоўпаштамт смела можна назваць шэдэўрам ручной працы: 4-павярховы абъект будавалі без кранаў і спецтэхнікі. Менавіта з яго і пачалося аднаўленне праспекта Незалежнасці.
Месца невыпадковае, раней там знаходзіліся паштовыя канторы. А ад верставых слупоў пачынаўся доўгі шлях карэспандэнцый. Галоўную ж новабудоўлю сталічнай магістралі адкрылі 28 сакавіка 1955.
Рэканструкцыя галоўнага паштовага аддзялення
Гэты гадзіннік свету ніколі не спыняецца. Амаль 70 гадоў. За ўсю гісторыю на Галоўпаштамце праводзілі толькі планавыя работы і бягучы рамонт. Зараз праект капітальны. Рэканструкцыя ў тры этапы, дах ужо абнавілі.
Цяпер на аб'екце працуюць некалькі дзясяткаў рэстаўратараў. Тэхналогія складаная - 7 аперацый. Задача спецыялістаў - максімальна захаваць гістарычную каштоўнасць будынка.
Ювелірная праца з ляпнінай, далікатная ачыстка капітэляў і карпатлівая праца з барэльфамі. Рэканструкцыя галоўнага паштовага аддзялення працягваецца без выхадных. Абноўленую славутасць убачым восенню.













