Сёння адзначаем і знакавую дату ў гісторыі. Роўна 75 гадоў таму паў Берлін. Савецкія байцы ўзнялі Сцяг Перамогі на будынак Рэйхстага. Узяцце пачалося 30 красавіка. Штурм складаўся з некалькіх спроб. Баі працягваліся да раніцы.
1 мая 1945 года пераможны флаг усталявалі сяржант Міхаіл Ягораў і малодшы сяржант Мелітон Кантарыя. Гэта стала гістарычным сімвалам трыумфальнай перамогі Чырвонай арміі над нацызмам.
Знакавая дата ў гісторыі. 75 гадоў таму паў Берлін
1 мая 2020













