Значнасць інвестыцый у сельскую гаспадарку і экспарт абмеркавалі на семінары ў рамках выставы "Белагра"

2 октября 2020

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі сабрала экспертаў, навукоўцаў або проста зацікаўленых для абмеркавання перспектыўных кірункаў, праектаў для развіцця сельскай гаспадаркі. Таксама на мерапрыемстве быў прадстаўлены новы функцыянал і магчымасці дарожнай карты інвестара.

Дзмітрый Красоўскі, дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі:

"Перспектыўныя праекты ёсць, больш падрабязна можна азнаёміцца ў інтэрнэце, у любым пункце свету з дапамогай нашага рэсурсу дарожная карта інвестара. На гэтай карце сёння прадстаўлена ўжо больш чым 500 праектаў. Акрамя таго, ужо ёсць інвестыцыйныя ідэі, ёсць зямельныя ўчасткі, ёсць інфраструктура".