Зімовае надвор'е захаваецца ў сталіцы і Мінскай вобласці і заўтра

15 января 2018

Сапраўднае зімовае надвор'е захаваецца ў сталіцы і Мінскай вобласці і заўтра. Ноччу слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 12, днём 8 з мінусам. Аднак ужо з сярэдзіны тыдня ўсяго да 3 марозу. Разам з пацяпленнем прыйдуць снегапады, мяцеліца і моцны парывісты вецер. Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

На Вадохрышча насуперак народным прыметам моцных маразоў не прагназуюць. Ноччу да мінус 7, днём да 1 з плюсам. Такое надвор'е захаваецца да канца тыдня.