Зімовы заплыў на Камсамольскім возеры

2 января 2019

Сталічныя прыхільнікі загартоўвання арганізавалі навагодняе акунанне. Месцам сустрэчы аматараў зімовых заплываў стала Камсамольскае возера. Акунуцца ў палонцы, дзе тэмпература вады не вышэй за два градусы, сабраліся дзесяць адважных мінчан. Такая традыцыя ў сталічных маржоў існуе амаль дзесяць гадоў.

У сярэднім 300 чалавек за тыдзень акунаюцца ў палонцы на Камсамольскім возеры. Наступны заплыў маржоў запланаваны на Вадохрышча - 19 студзеня.