Зімовыя канікулы ў Нацыянальным мастацкім музеі

5 января 2021
Нацыянальны мастацкі музей пашоў на "Зімовыя канікулы". Прастора цалкам аддадзена дзецям. Спецыялісты галерэі падрыхтавалі адвэнт-каляндар сямейнага інтэрактыву. Так, у "Майстэрні" можна даведацца аб калядных традыцыях і вывучыць сакральныя дэталі іконы "Раство Хрыстова", напісанай амаль тры стагоддзі таму невядомым беларускім майстрам, або разам з экскурсаводамі прайсці квэст. 

Інтэрактыўныя экскурсіі - для дзяцей ад васьмі гадоў. На некаторыя праграмы можна запісвацца сем'ямі. У найбліжэйшыя дні музей прэзентуе зімовую палітру, сабраную з карцін сусветна вядомых мастакоў.