Зіма працягвае ўзмацняць свой нардычны характар у Беларусі

15 января 2017

На сёння аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Галалёдзіца, парывісты вецер і снегапады. Пры гэтым камфортны мінус. Для многіх такое надвор'е на самым экватары каляндарнай зімы, як гавораць, на заказ. Бо сёння - Сусветны дзень снегу. Аматары актыўнага адпачынку на адкрытым паветры адправіліся на каткі і трасы гарналыжных комплексаў. Самыя масавыя мерапрыемствы пройдуць у Мінску і Гродне. Адзначым, Дзень снегу святкуюць больш чым у 80-ці краінах свету.