Зіма працягвае здзіўляць беларусаў кліматычнымі анамаліямі

30 декабря 2017

Да Новага года крыху больш чым сутки, але зіма працягвае здзіўляць беларусаў кліматычнымі анамаліямі. У Мінску і іншых гарадах краіны пабіты тэмпературны рэкорд, які пратрымаўся 43 гады. Напярэдадні ў сталіцы было плюс 6,6 градуса. Гэта на 1,4 градуса больш, чым у 1974 годзе. Тэмпературныя максімумы былі абноўленыя і ў Гомелі, дзе даходзіла амаль да 8-мі цяпла. У Віцебску плюс 5 і ў Магілёве вышэй за 6. Зрэшты, мяркуючы па папярэдніх прагнозах, без маразоў абыдзецца і першая дэкада студзеня.