Зіма зноў паказвае характар. Снег і марозныя тэмпературы ў прагнозах на гэтыя выхадныя

14 декабря 2018

Заўтра ў вобласці пройдуць ападкі, удзень ад нуля да шасці градусаў ніжэй за нуль. У Мінску крыху цяплей - максімум тры марозу. У нядзелю на працягу сутак ад трох да васьмі марозу і магчыма мяцеліца.

У панядзелак надвор'е значна не зменіцца. Магчымы кароткачасовы снег, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра апусціцца да мінус дзевяці.