Журналісты вядучых выданняў краін СНД знаёмяцца з Беларуссю

27 сентября 2016

Пяць драўляных храмаў Брэсцкай вобласці прэтэндуюць на месца ў спісе ЮНЕСКА. У іх гістарычнай каштоўнасці ўпэўніліся і журналісты вядучых выданняў і інфармагенцтваў краін СНД. У рамках прэс-тура яны знаёмяцца з Беларуссю, нашымі славутасцямі, знакавымі месцамі і развіццём турыстычнай сферы. Дэлегацыя ўжо пабывала ў Мірскім замку, у Нясвіжы, музеі Вялікай Айчыннай вайны і ў Старым горадзе Мінска. Чацвёрты дзень тура пачаўся з Брэсцкай крэпасці. Штогод пакланіцца подзвігу савецкага салдата ў мемарыяльны комплекс прыязджаюць больш за 400 000 гасцей.

У праграме прэс-тура - наведванне Белавежскай пушчы, Ліды, Гродна і шматканфесійнага Іўя. Таксама журналісты ўбачаць, як у Беларусі вырабляюць піва, і даведаюцца больш пра народныя традыцыі падчас візіту на аграсядзібу.