Журналісты з 25 краін прыехалі ў Брэст на вялікі міжнародны медыяфорум

23 мая 2019
У Брэсце праходзіць вялікі міжнародны медыяфорум. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне яго ўдзельнікам і гасцям. Журналісты з 25 краін сёння прыехалі ў Брэст. Сярод іх Вялікабрытанія, ЗША, Германія, Арменія, Італія, Расія і Венгрыя. Яны абмяркуюць інфармацыйную бяспеку, уплыў сацсетак на грамадства, а таксама сучасныя трэнды ў журналістыцы. Акрамя гэтага, закрануць тэму развіцця рэгіянальных СМІ і праблему дэзынфармацыі ў сучасных выданнях. У якасці спікераў выступяць вядучыя эксперты Расіі і Беларусі. Дыскусіі будуць праходзіць на чатырох пляцоўках. Завершыцца форум заўтра.