Журналісты АТН пакажуць усе эксклюзіўныя падрабязнасці эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў

28 апреля 2019
Увесь шлях агню II Еўрапейскіх гульняў з Беларусі ў Рым і з Рыма ў Беларусь. Творчая каманда Агенцтва тэленавін пачынае ў максімальна поўным фармаце распавядаць, як сэрца галоўнай мультыспартыўнай падзеі ў гісторыі суверэннай Беларусі будзе запалена ў італьянскай сталіцы, затым паднімецца на вышыню амаль  5000 метраў, і, нарэшце, прыбудзе ў Брэст праз краіны Еўропы. 

12 мая пачнецца эстафета агню "Полымя міру" ўжо па тэрыторыі нашай краіны. Толькі сёння афіцыйная дэлегацыя дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў адправілася ў Рым у суправаджэнні рэпарцёраў Агенцтва тэленавін. Для нашых тэлегледачоў спартыўныя аглядальнікі Андрэй Казлоў і Станіслаў Ліпскі рыхтуюць адразу некалькі сюрпрызаў. 

Усе эксклюзіўныя падрабязнасці эстафеты агню "Полымя міру" глядзіце ў выпусках дзённікаў "Гульні.by" па чацвяргах на "Беларусь 1". Акрамя таго, з 29 красавіка Агенцтва тэленавін запускае трэвел-блог "На Манблан", у якім нашы журналісты пакажуць усё закуліссе такой знакавай падзеі, як эстафета агню II  Еўрапейскіх гульняў. І нават пастараюцца падняцца на той самы знакаміты Манблан.

Нагадаем, лепшыя рэпартажы, усе ролікі і праекты Агенцтва тэленавін даступныя на YouTube-канале АТН. Далучайцеся і глядзіце ўсё самае цікавае.