Журналіст Агенцтва тэленавін Уладзімір Каралёў узнагароджаны дыпломам міністра абароны

12 июня 2014

Міністэрства абароны падвяло вынікі конкурсу на лепшыя творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод іх - і наш калега. За высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у інфармацыйным асвятленні жыццядзейнасці Узброеных Сіл журналіст Агенцтва тэленавін Уладзімір Каралёў узнагароджаны дыпломам міністра абароны. Падвядзенне вынікаў традыцыйна праходзіла ў сталічным Доме афіцэраў.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя