Жарэса Алфёрава праводзілі ў апошні шлях у Санкт-Пецярбургу

5 марта 2019

У Санкт-Пецярбургу сёння развіталіся з Жарэсам Алфёравым. Знакамітага навукоўца пахавалі на Камароўскіх могілках. Перад гэтым у навуковым цэнтры Расійскай акадэміі навук прайшла развітальная паніхіда. Выбар месца для цырымоніі невыпадковы. Алфёраў узначальваў навуковы цэнтр амаль тры дзясяткі гадоў, менавіта тут знаходзіцца яго кабінет. Развітацца з акадэмікам і выказаць даніну павагі прыйшлі сотні людзей: палітыкі, навукоўцы, былыя калегі, дзеячы культуры і проста неабыякавыя пецярбуржцы. Нягледзячы на мароз і снегапад, чарга ля будынка выстраілася за некалькі гадзін да пачатку цырымоніі. Нагадаем, Жарэс Іванавіч памёр 1 сакавіка на 89-м годзе жыцця. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Ён быў адным з найбуйнейшых навукоўцаў у галіне фізікі.