Жанглёры выйшлі на вуліцы Мінска

19 июля 2013

Прафесійныя трукачы навучаць маніпуляцыям усіх жадаючых. Арганізатары сцвярджаюць, што ніякіх асаблівых навыкаў для гэтага не патрабуецца. Галоўнае - жаданне. Пачынаюцца трэніроўкі з самага простага: жангліруюць адным мячыкам і з часам дадаюць іх колькасць.


Жанглёры сцвярджаюць, што падобныя маніпуляцыі развіваюць творчыя здольнасці, логіку і паляпшаюць каардынацыю. Паглядзець вулічнае шоу, а таксама абсалютна бясплатна навучыцца майстэрству можна будзе кожны чацвер у сталічным парку Янкі Купалы.