Жодзіна прымае першы міжнародны чэмпіянат па кіраванні БелАЗамі

4 октября 2019

Сёння пульс   жыцця   горада  машынабудаўнікоў  б'ецца часцей,  чым звычайна. Яго   задаюць   рухавікі самых магутных кар'ерных самазвалаў. У Жодзіне праходзіць першы міжнародны чэмпіянат аператараў БелАЗ. Памерацца сіламі з'ехаліся вадзіцелі   кар'ернай   тэхнікі з Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны. 

За тым, як моцныя людзі спраўляюцца з машынамі-гігантамі,    назірае Аляксей Кандраценка.

Гэта першы міжнародны чэмпіянат сярод лепшых аператараў БелАЗа. Высокіх хуткасцяў  тут няма, затое ёсць гіганцкія аб'ёмы і памеры і свой пэўны драйв! 

Сёння вадзіцелі спаборнічаюць у  дзвюх катэгорыях: на машынах да ста тон і больш за сто  тон. Усяго   10 фіналістаў. Яны кіруюць самазваламі без грузу, але ад гэтага ўмовы выпрабаванняў не менш цяжкія. Сярод элементаў конкурсу   фігурная змейка, прыпынак на эстакадзе, "васьмёрка", праезд праз браму. Гэта патрэбна для таго, каб у рэальных умовах работы ў кар'ерах дзейнічаць больш бяспечна і вынікова. Ад майстэрства вадзіцеляў БелАЗаў залежыць і прыбытак здабыўных кампаній.

 Міжнародны чэмпіянат "Клуб аператараў БелАЗ" плануюць зрабіць традыцыйным і праводзіць штогод. Магчыма, не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.