Жлобін рыхтуецца да Дажынак

2 августа 2013
Да свята ў горадзе з'явіцца святломузычны фантан. Праўда, пабудаваць яго генпадрадчыку сталічная фірма прапанавала па завышанай цане. У абвешчаным конкурсе па закупцы абсталявання вылучылі пераможцам тых, хто прапанаваў самыя высокія расцэнкі -- 6,5 мільярда. Астатнія прапановы проста праігнаравалі без тлумачэння прычын. Пасля таго, як генпадрадчык - гомельскі будтрэст - звярнуўся ў Дзяржкантроль, аказалася, што будаўніцтва фантана можна значна патанніць.
Зараз ужо вылучаны пастаўшчык граніту - гэта яшчэ адна мінская фірма. Праўда, суму да аплаты яна выставіла на паўтара мільярда менш, чым папярэдняя. Акрамя таго, абвешчаны тэндар сярод тых, хто прапаноўвае абсталяванне для святломузычнага фантана. І праводзіцца ён пад пільнай увагай дзяржаўных кантралёраў.