ЖКГ Беларусі на чвэрць гатовая да ацяпляльнага сезона

25 июня 2014
Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Міністэрства ЖКГ. Аб'ём работ закранае ўсе галіны гаспадаркі, асноўная частка прыпадае на цеплазабеспячэнне і абслугоўванне жылля - падрыхтоўку і рамонт кацельняў цэнтральных цеплавых пунктаў і замену цеплавых сетак.


Дарэчы, 153 кіламетры сетак ужо замянілі. Самыя працаёмкія работы - рамонт дахаў і стыкаў сценавых панэляў. Дзякуючы планаваму фінансаванню і гэтыя работы выкананыя больш чым на чвэрць.

Падрыхтоўка ЖКГ да ацяпляльнага сезона пачалася яшчэ ў красавіку. У міністэрстве абяцаюць, што да 1 кастрычніка ўсе работы будуць завершаныя.