Як паведамілі нам сёння прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, усім чацвярым аказана неабходная дапамога ў медустановах сталіцы і яны ўжо знаходзяцца дома. Нагадаем, трагедыя адбылася каля гандлёвага цэнтра "Замак". Грузавік урэзаўся ў людзей, якія пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе на зялёнае святло. Загінула 11-гадовая дзяўчынка. Яшчэ 4 чалавекі, у тым ліку яе малодшы брат і бабуля, атрымалі траўмы. Экспертыза паказала, што вадзіцель быў цвярозы. Згодна са словамі шафёра, у машыне перасталі дзейнічаць тармазы. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Парушэнне правіл дарожнага руху, што прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека".