"Жыццё - у кветках". Сям'я Івановых з Брэста выхоўвае семярых дзяцей

8 марта 2020
"Жыццё - у кветках" - такі дэвіз у сям'і Івановых з Брэста. Там выхоўваюць семярых дзяцей. Бяздзетныя муж і жонка вырашылі стаць выхавальнікамі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу пасля таго, як амаль страцілі надзею самі стаць бацькамі.

Любоў  да чужых малых зрабіла цуд: неўзабаве жанчына даведалася, што цяжарная. І адразу - двайнятамі! Напярэдадні свята наша здымачная група правяла адзін дзень у доме, дзе не змаўкаюць дзіцячыя галасы. І даведалася, як шматдзетнай маме атрымоўваецца акружаць увагай і душэўным цяплом усіх дамачадцаў.