Жыццё ў рэжыме "сацыяльнае дыстанцыраванне". Аб людзях на перадавой!

5 апреля 2020
"Мой дом - мая крэпасць!" - з гэтым не паспрачаешся! І ў барацьбе з каранавірусам у тым ліку. Самаізаляцыя пры дастатковай колькасці прадуктаў харчавання або пры магчымасці заказаць дастаўку анлайн зніжае рызыкі заразіцца вірусам. 

Зразумела, кватэру прыйдзецца праветрываць і час ад часу нават у зачыненым памяшканні праводзіць уборку з праціраннем ручак. Нічога незвычайнага! Але што, калі з дому ўсё-такі трэба выйсці? Магазін, аптэка, шпацыр з сабакам… 

І на працу! Як выбраць маршрут, пазбягаючы вялікай колькасці людзей? І без каго тут не абысціся - метро, аўтобусы, таксі - якія там прымаюць меры абароны? Сацыяльнае дыстанцыраванне - у рэпартажы Анастасіі Бенедзісюк (відэа).