Жыццё ў чырвонай зоне. За лячэннем каранавірусных пацыентаў пільна сочыць і кіраўнік дзяржавы

20 декабря 2020
Сітуацыя з COVID-19 напружаная. Але, нягледзячы на складанасці, сістэма аховы здароўя спраўляецца. Дарэчы, за функцыяналам медгаліны і лячэннем каранавірусных пацыентаў пільна сочыць і кіраўнік дзяржавы. Урачы, ды і ў цэлым беларусы, ужо прывыклі бачыць Аляксандра Лукашэнку ў чырвоных зонах. Прэзідэнт глыбока пагружаны ў кавіднае пытанне. Сам перахварэў на нагах. На гэтым тыдні ён наведаў адразу дзве бальніцы - сталічную чацвёрку і Магілёўскую абласную. Каторы тыдзень запар прэзідэнт, як кажуць, у эпіцэнтры барацьбы з кавідам. У цэнтры ўвагі - як аргпытанні па аказанні дапамогі пацыентам, абсталяванасць клінік, перспектывы вакцынацыі, так і простыя патрэбнасці медыкаў. Чарговы раз кіраўнік дзяржавы нагадаў, як важна не забываць і пра іншыя хваробы, якіх, на жаль, менш не становіцца. 

Наша здымачная група адправілася на поўдзень Мінскай вобласці, каб паглядзець, як аказваецца дапамога кавідным пацыентам у Салігорскай бальніцы. З чырвонай зоны матэрыял Аляксандра Хараўца.