Рэдкіх рэптылій павінен быў атрымаць жыхар Мінскага раёна. Паводле суправаджальных дакументаў, на адрас беларуса з Амерыкі была адпраўленая лялька. Падчас кантролю ў пасылцы, акрамя цацкі, знайшліся чатыры змеяняці, падобныя больш да дажджавых чарвякоў. У якасці гнязда для рэптылій і была выбраная галава лялькі. Для даследавання змесціва бандэролі адправілі ў Акадэмію навук. Эксперты ўстанавілі, што гэта рэдкі для нашай краіны від - гумавыя змеі з роду пясчанага ўдава. Жывуць на захадзе ЗША і Канады. Ім не больш за месяц.
Аляксей Сідаровіч, начальнік аддзела мытні "Мінск-2": "Пасылка прыцягнула ўвагу тым, што была заяўленая лялька і арыенціровачны кошт тысяча долараў. Лялька нічым характэрным не вызначалася, аднак пры раскрыцці лялькі былі выяўленыя штучныя адтуліны для вентыляцыі паветра, у выніку чаго было прынята рашэнні аб раскрыцці самой лялькі".
Алена Бадрова, малодшы навуковы супрацоўнік Мінскага заапарка: "Яны вельмі маленькія, пакуль ім няма і месяца, меркавана. Пакуль яны не харчуюцца, спецыялісты сказалі, у іх, відаць, яшчэ запасы жаўтковага мяшка захаваліся, пачуваюцца добра".
Ад перанесенага стрэсу змеяняты спачатку нават не рухаліся. Рэптыліі - унікальныя для нашай мясцовасці і ўжо занялі годнае месца ў экзатарыуме Мінскага заапарка.













