Жывыя кветкі да помніка на месцы кровапралітных баёў усклалі ў Пінску

8 Мая 2020
Мемарыяльны комплекс, прысвечаны вызваліцелям горада,  стаў інтэрнацыянальным сімвалам памяці! У братэрскай магіле пахаваныя  беларусы, рускія, казахі і грузіны. Многія з іх загінулі падчас вызвалення горада ў 44-м. З дапамогай рассакрэчаных архіваў, успамінаў мясцовых жыхароў і сваякоў  атрымалася ўстанавіць імёны ўсіх двухсот трыццаці дзевяці герояў.