Жывёл у Мінскім заапарку пераводзяць у летнія вальеры

14 мая 2020
"Вялікае перасяленне" ў Мінскім заапарку! Жывёл і птушак пераводзяць у адкрытыя вальеры. Напрыклад, пеліканы, бакланы і тапіры ўжо ў летніх "кватэрах". А на наступным тыдні плануюць выпусціць дзікабраза, паўліна і афрыканскіх марабу. Дарэчы, назіраць за перасяленнем жывёл у Мінскім заапарку можна анлайн - у сацыяльных сетках. Там жа праводзяць "Зоамарафон". Удзельнікі адказваюць на пытанні аб жывёлах  і могуць атрымаць запрашальны білет у заапарк.


Папаўненне ў Мінскім заапарку


Неўзабаве колькасць пастаяльцаў Мінскага заапарка павялічыцца. Некаторыя жывёлы, напрыклад, муфлоны, камерунские бараны і вінтарогія козы ў чаканні патомства.