Шукаць натхненне ў прыродзе! Крупкі прымаюць дзіцячы пленэр. Маршрут выхаванцаў школы мастацтваў праходзіць праз самыя маляўнічыя мясціны горада. Некалькі гадзін за дзень - і так на працягу двух тыдняў - яны ствараюць творчыя працы. Працуюць вугалем, акварэллю, алеем. Пры гэтым тэхніку і матывы будучай карціны юныя мастакі выбіраюць самастойна. Лепшыя работы будуць прадстаўлены на тэматычных выставах.
Работы юных аўтараў можна ўбачыць у Крупскай мастацкай галерэі. Зараз там праходзіць выніковая выстава "Жывапіс, графіка, кампазіцыя". Экспазіцыя будзе працаваць да 27 чэрвеня.
Жывапіс, графіка,кампазіцыя. Дзіцячы пленэр праходзіць у Крупках
10 июня 2020













