Жыхару Наваполацка Сяргею Хацкевічу ўручылі нагрудны знак "Партызан Беларусі"

29 марта 2019

У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў жыхару Наваполацка Сяргею Хацкевічу ўручылі нагрудны знак "Партызан Беларусі". У 91 ён піша вершы, чытае класіку і праводзіць сустрэчы са школьнікамі. Вайну сустрэў падлеткам - ва Ушацкім раёне быў цэнтр партызанскага руху ў паўночным рэгіёне. У маі 44-га ўдзельнічаў у легендарным прарыве, падчас якога партызаны вывелі з агнявога кола 15 тысяч мірных жыхароў.

Памяць аб гераічных падзеях захоўвае Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Лабанка. Зараз будынак перажывае вялікае абнаўленне. Таксама ў рэгіёне працягваецца праца па ўвекавечанні імёнаў загінуўшых абаронцаў.