Жыхарка Вілейкі стварыла на ўласным участку ўнікальную аранжарэю

3 августа 2017

Ружы-хамелеоны, аксамітавыя і нават паласатыя кветкі. Жыхарка Вілейкі Алена Граковіч стварыла на ўласным участку ўнікальную аранжарэю – там яна вырошчвае больш як 200 сартоў руж. Чайныя, штампавыя, гібрыдныя. Сярод іх ружы незвычайных адценняў – зялёныя, ярка-фіялетавыя і нават двухколерныя. Аматар духмяных кветак збірае сваю калекцыю ўжо 30 год. За гэты час догляд за ружоўнікам стаў сямейнай справай.

У своеасаблівай сямейнай майстэрні калекцыянер стварае рознакаляровыя кветкавыя кампазіцыі. Усе элементы такіх духмяных букетаў выключна з уласнай аранжарэі.