Жыхары Зямлі сёння ноччу маглі назіраць Супермесяц

14 декабря 2016

Спадарожнік ужо трэці раз за год максімальна набліжаўся да нашай планеты ў момант поўні. Пік прыпаў на тры гадзіны ночы. Супермесяц стаў асаблівым яшчэ і таму, што праходзіў адначасова з зарападам. Ён быў настолькі яркім, што ў 10 разоў прыглушыў сваім святлом метэорны паток Гемініды. Месяц выглядаў на 14 працэнтаў больш і на 30 - ярчэй. Карыстальнікі сацыяльных сетак, захопленыя начным нябесным шоу, актыўна дзеляцца фатаграфіямі. Такая астранамічная з'ява была апошняй сёлета.