Жыхары вуліц Філімонава і Парніковай патрабуюць перанесці 24-ю паліклініку

8 февраля 2013
На іх думку, наведвальнікі гэтай медустановы загружаюць іх вуліцы машынамі. З канфліктуючымі бакамі сустрэлася адміністрацыя Першамайскага раёна. 

Размінуцца на гэтай дарозе пад сілу толькі суперпрафесіяналу з жалезнай вытрымкай.
Праблему вуліцы ведаюць усе вадзіцелі горада, бо гэта адзіны пад'езд да паліклінікі спецмедаглядаў. Тут лічыцца нормай заязджаць на тратуары. Безумоўна, такое становішча, мякка кажуючы, нярвуе жыхароў сумежных дамоў. Побач знаходзіцца дзіцячы сад і школа, ды і з-за пастаянных затораў да жыхароў не можа пад'ехаць нават спецаўтатранспарт.

Уся праблема, на думку жыхароў, у наведвальніках 24 паліклінікі. Менавіта яны і загрувашчваюць праезную частку.
Адміністрацыя Першамайскага раёна не аднойчы спрабавала вырашыць праблему. Разам з ДАІ вывешвала знакі аб забароне паркоўкі, патрабавала ад завода Вавілава - уладальніка медсанчасці, на базе якой і знаходзіцца паліклініка спецмедаглядаў - пабудаваць стаянку і адкрыць праезд для свайго транспарту. Але патрабаванні раённых улад праігнаравалі. На сённяшняй сустрэчы адміністрацыя раёна паставіла медсанчасці завода ўльтыматум. 

Акрамя таго, у перспектыве ў раёне вуліцы Парніковай плануецца адкрыць платную стаянку на 56 машына-месцаў і пабудаваць выезд на вуліцу Макаёнка і Філімонава. Пры ўмове, што на гэта бюджэтам будзе выдаткавана фінансаванне. Але для жыхароў такая перспектыва не блізкая. І пакуль раённыя ўлады ставяць ультыматумы і шукаюць грошы, пешаходы працягваюць лавіраваць між машын, а бацькі баяцца выпускаць дзяцей пагуляць у двары.