Жыхары цэнтральнага рэгіёну сёння наводзілі парадак

12 апреля 2014
Жыхары цэнтральнага рэгіёну сёння наводзілі парадак ля сваіх дамоў і працавалі на будаўніцтве значных аб'ектаў. Жыхары Чэрвеня падчас рэспубліканскага суботніка выйшлі на добраўпарадкаванне новага басейна. У добраўпарадкаванні ўдзельнічала і кіраўніцтва вобласці, у тым ліку губернатар Сямён Шапіра. У парадак прыведзены газоны, клумбы і выкладзена плітка на будучых пешаходных дарожках.

Рэпартаж Антаніны Станкевіч.

Маленькая Дзіна, напэўна, яшчэ не ведае такога слова - суботнік. Але на прапанову старэйшай сястры выйсці дапамагчы яе класу згадзілася адразу. Нягледзячы на ўзрост, зусім маленькая дзяўчынка па-даросламу спраўляецца з граблямі і сухім лісцем. Ды і знаходзіцца ў адной кампаніі са старшакласнікамі прыемна.

Гэта ці тое парк, ці тое алея ў Чэрвені - адно з любімых месцаў дзяцей і падлеткаў горада. Школьнікі самі пасадзілі тут дрэвы, а вось цяпер самі наводзяць чысціню. Летам тут разгорнуцца футбольныя баталіі - і дзеці самі захацелі, каб было прыгожа, чыста і ўтульна.
А вось гэты аб'ект павінен стаць любімым у горадзе. Свайго фізкультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам Чэрвеню не хапае.

Папрацаваць на гэтым аб'екце выйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але і кіраўніцтва Цэнтральнага рэгіена. Разам - кажуць людзі - і справа робіцца больш хуткай і весела.
Таксама працуюць людзі сёння па ўсім цэнтральным рэгіене. Каб разам зрабіць свой дом, вёску ці горад прыгажэйшым.