Жыхары сталіцы актыўна падключаюцца да добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый

3 мая 2019

Праз удзел у праекце «Зялёны двор разам» мінчане высаджваюць нават экзатычныя расліны. 

А праблему няправільнай паркоўкі ў дварах вырашаюць ўсталяваннем шлагбаумаў. Якія ініцыятывы дапамагаюць зрабіць Мінск больш камфортным і прыгожым,  даведалася Аляксандра Кавеліч.

Аўтамабільны трафік у гэтым двары яшчэ нядаўна не саступаў ажыўленым магістралям. Побач  вакзал і буйныя гандлёвыя цэнтры, а таму нават зялёныя зоны нядбайныя аўтамабілісты тут нярэдка выкарыстоўвалі ў якасці паркоўкі. Зараз  рух транспарту кантралюе электронная сістэма. Усталяваць шлагбаумы – ініцыятыва мясцовых жыхароў. 

На ўсе ўзгадненні спатрэбілася паўтара года, аднак нават самыя маленькія жыхары ўпэўнены: такое новаўвядзенне стала вельмі зручным. 

Дарэчы, гэта не адзіная ідэя, якая дапаможа зрабіць гэты двор больш камфортным. Цяпер у планах актывістаў  замяніць кантэйнерныя пляцоўкі і ўпрыгожыць тэрыторыі новымі зялёнымі кампазіцыямі. 

А гэты сталічны двор ужо хутка будзе нагадваць невялікі батанічны сад. Фарзіцыя, ядловец і нават ажурныя азіяцкія вербы. Некалькі дзясяткаў нязвыклых для горада раслін выбраў Алег Елавой. Па прафесіі  спецыяліст у сферы машынабудавання, ён  захапіўся стварэннем экзатычнага кутка ў спальным раёне сталіцы. 

Да такога хобі далучыліся і суседзі. Зараз  разам даглядаюць  альпінарый і малады бэз.

Дарэчы, больш яркімі сёлета сталі яшчэ дзясяткі сталічных двароў  дзякуючы гарадскому праекту "Зялёны двор разам". 

Электронныя сістэмы дзеля бяспекі, яркі сад ці арт-ілюстрацыі ў якасці арыгінальнага ўпрыгажэння. Жыхары сталіцы больш актыўна падключаюцца да добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый. І не толькі побач з жылымі дамамі. Дапамагаюць добраўпарадкаваць месцы адпачынку і дзіцячыя пляцоўкі ў парках і скверах,  каб сталіца станавілася больш камфортнай для ўсіх.