Жыхары Оршы звярнуліся ў Агенцтва тэленавін з просьбай дапамагчы абараніць дваровую тэрыторыю

31 октября 2019

Вось ужо месяц, як  яна ператварылася ў будаўнічую пляцоўку. Што ўзводзяць пад вокнамі шматкватэрнага дома, жыхарам ніхто не растлумачыў. Здагадкі і чуткі справакавалі шквал эмоцый, лістоў і скарг грамадзян. Хоць праблемы  магло і не быць, калі б чыноўнікі знайшлі час для зносін з людзьмі. 

Вольга Маслоўская  працягне.

Экскаватары на месцы дзіцячай горкі, бетонныя пліты на газоне. Двор па вуліцы Міру, 16 у Оршы з месца адпачынку ператварыўся ў будаўнічую пляцоўку. Самазвалы вывозяць горы пяску. За агароджай капаюць катлаван. 

Ужо месяц, як мірнага жыцця па вуліцы Міру няма. Жыхары гавораць, што тэхніка працуе нават у выхадныя. А будаўнікі аб’явілі вайну мясцовым аўтамабілістам: выклікаюць ДАІ на любы, па іх думку, няўдала прыпаркаваны аўтамабіль. 

Праўда, што будуюць пад вокнамі дома, загадка: ні растлумачэнняў ад улад, ні пашпарта аб'екта. На агароджы ён з'явіўся толькі пасля звароту жыхароў у выканкам.

Да гэтай трансфарматарнай падстанцыі будзе падключана пральня гарадской бальніцы. Медыцынскі корпус побач, за агароджай. І пральню там жа будуюць. А вось падстанцыю чамусьці -  на месцы дзіцячай пляцоўкі. 

Як аказалася, новы аб'ект кардынальна не зменіць архітэктуру двара. Дзіцячая пляцоўка зрушыцца, але застанецца. Азеляненне выканаюць, лаўкі вернуць. А сучасная трансфарматарная станцыя возьме на сябе забеспячэнне электрычнасцю не толькі аб'екты бальнічнай інфраструктуры, але і найбліжэйшыя жылыя дамы. І будзе выконваць гэта значна больш эфектыўна, чым старая. Яе будынак 56 года, размешчаны ў гэтым жа двары, знясуць, вызваліўшы месца для малых архітэктурных форм і пешаходных дарожак. 

Відавочна, што рэакцыя людзей магла быць зусім іншай калі б у мясцовых кіраўнікоў знайшоўся час для тлумачэнняў. Як сёння, калі на будаўнічую пляцоўку прыехала наша здымачная група.