Жыхары Клецка звярнуліся да губернатара Цэнтральнага рэгіёна

6 августа 2014

Але свята святам, а штодзённыя праблемы вырашаць трэба. Сёння жыхары Клецкага раёна звярнуліся са сваім набалелым да губернатара Цэнтральнага рэгіёна Сямёна Шапіры. У цэнтры ўвагі - прыватызацыя жылля, добраўпарадкаванне і нават рух грамадскага транспарту ў раёне. Так, ужо ў найбліжэйшы час жыхары вёскі Якшыцы атрымаюць свой аўтобус да райцэнтра, які будзе курсіраваць па нядзелях.


Усяго Сямён Шапіра паспеў разгледзець з дзясятак пытанняў. Некаторыя вырашыліся прама на месцы.