Жыхары Гродна бачылі прывідаў

25 мая 2014

Жыхары Гродна бачылі ўчора ўначы прывідаў у будынку гродзенскай пажарнай каланчы. Многія нават паспелі іх сфатаграфаваць. Духі опернай спявачкі і балярыны зрабілі сапраўдны паказ для гледачоў. Такая інсцэніроўка арганізатараў начной музейнай экскурсіі сабрала больш як сотню чалавек. За час начной экскурсіі госці змаглі не толькі пабываць у музеі пажарнай гісторыі і паназіраць за буднымі днямі прывідаў, але і палюбавацца начным Гроднам з вышыні амаль 30 метраў.