Жыхары Гродна супраць умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі

3 сентября 2020
Сёння ў Гродне мясцовыя жыхары арганізавалі пікет ля літоўскага консульства. Прысутныя просяць не ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашай краіны, выступаюць за незалежную і квітнеючую Беларусь і заклікаюць літоўскіх дыпламатаў падтрымліваць цёплыя добрасуседскія адносіны паміж нашымі краінамі.

"Мы самі зладзімся, мы давяраем свайму ўраду. У нас ёсць лідар, які сапраўдны патрыёт сваёй Бацькаўшчыны і выступае душой і сэрцам за нас. І таму просім вас, калі ласка, паўплывайце на сваіх, на свой урад, на сваіх кіраўнікоў. Хай не ўмешваюцца ў справы беларусаў".

"Мы проста хочам міру, спакою і каб у нашы справы не ўмешваліся староннія. Мы самі краіна, мы самі можам вырашыць усе наспеўшыя пытанні, але толькі мірным шляхам".

Прысутныя ўпэўненыя, што санкцыі, якія Літва збіраецца ўводзіць супраць Беларусі, акажуцца пагібельнымі для самой прыбалтыйскай рэспублікі.