Жыхары Гродзеншчыны аб тым, як развіваецца і чым ганарыцца рэгіён

3 июля 2020
Беларусь заўсёды рада замежным гасцям. Сапраўдны турыстычны бум апошнія гады перажывае Гродзеншчына. Пасля таго, як у 2016 годзе ў Гродне ўвялі бязвізавы рэжым, актыўна стала развівацца інфраструктура, адкрыліся дзясяткі аб'ектаў грамадскага харчавання, новыя гасцініцы і хостэлы. Вядзецца рэканструкцыя помнікаў архітэктуры. Напрыканцы 2019 года бязвізавую зону пашырылі. У яе ўвайшлі акрамя абласнога цэнтра  яшчэ пяць раёнаў - Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі. А ў складзе арганізаваных груп замежныя турысты атрымалі магчымасць наведваць усю Гродзенскую вобласць. Як развіваецца і чым ганарыцца рэгіён - распавядуць самі жыхары.