У першую чаргу будучым выбраннікам трэба будзе вырашаць праблемныя пытанні на месцах. Бо часцяком жыхары нават не ведаюць, куды звярнуцца па дапамогу. Дакладней, хто можа рэальна дапамагчы ў рашэнні той або іншай жыццёвай праблемы. Як, напрыклад, жыхары невялікай вёскі Пагосцік Аршанскага раёна. Шмат гадоў яны дабіваліся рамонту дарогі ў населеным пункце. У адказ - адны адпіскі з абяцаннямі. Пасля выхаду рэпартажу ў эфіры "Панарамы" аб такой жа праблеме ў аддаленых вёсках Гродзенскай вобласці людзі вырашылі таксама звярнуцца ў АТН. Напісалі нам у сацыяльных сетках з просьбай дапамагчы вырашыць і іх набалелае пытанне. Наша здымачная група выехала на месца. Не прайшло і гадзіны, як у вёсцы з'явілася дарога. Пра ўсё па парадку - Марына Раманоўская (відэа).













