Жыхары Брэста выступаюць з прапановай ператварыць горад у квітнеючы сад

25 мая 2019

Ператварыць горад у квітнеючы сад - з такой прапановай выступаюць  жыхары Брэста. Гараджане набываюць магноліі, паўлоўніі і іншыя незвычайныя дрэвы і высаджваюць іх на вуліцах. Па іх меркаванні, прыгожыя экзатычныя дрэвы могуць стаць новай славутасцю горада-юбіляра. 

Марыя Тройніч - больш падрабязна. І ўжо сорак трэцяе дрэва, якое высаджваюць на тыдні на брэсцкай набярэжнай. Добрая справа аб'яднала людзей розных прафесій і ўзростаў. Грошы на расліны збіраюць шляхам краўдфандынга. Гэта калектыўнае фінансаванне цікавых праектаў. Сваю кампанію брастаўчане назвалі «Тысяча дрэў да тысячагоддзя». Далучыцца да яе можа кожны. 

Алена Штык – аўтар ідэі. Паводле яе слоў, дапамагчы можна не толькі грашыма. Для пасадкі дрэў патрэбная і фізічная моц.  Месца для будучага саду, набярэжную, зараз актыўна рэканструююць. Будуюць дзiцячыя і спартыўныя пляцоўкі, уладкоўваюць пірсы і месцы адпачынку. Мэта праекта – зрабіць набярэжную яшчэ больш прывабнай. Гарадскія ўлады ідэю адобрылі. Сярод саджанцаў - цэрцыс канадскі, паўлоўнія і розныя віды магноліі. Аўтары праекта ўпэўненыя: калі сад вырасце, ён стане новым пунктам на турыстычнай карце Брэста.  

Напрыклад, у Японіі ёсць тунэль з гліцыній. Паглядзець на захапляльную прыгажосць штогод прыязджаюць тысячы турыстаў.  Убачыць вынік працы можна будзе праз пяць гадоў. Дрэвы пасадзілі з абодвух бакоў алеі. Таму вясной і летам яна будзе выглядаць як квітнеючы калідор з раслін. 

Усяго да ініцыятывы далучыліся больш за сорак гараджан. У азеляненні ўдзельнічаюць цэлымі сем'ямі. 

Чарговая пасадка пройдзе ў наступныя выхадныя. Але на адной толькі набярэжнай брэстаўчане спыняцца не збіраюцца. У планах - расфарбаваць яркімі колерамі паркі і скверы. Каб паступова Брэст набыў статус самага квітнеючага горада краіны.