Жыхароў Зямлі чакае сонечнае зацьменне

11 августа 2018

Cёння можна назіраць рэдкую прыродную з'яву - сонечнае зацьменне. Спадарожнік Землі трохі перакрые сонечны дыск і адбудзецца маладзік. Пачалося дзейства гадзіну таму над Атлантычным акіянам (недалёка ад паўвострава Лабрадор - на ўсходзе Канады), а завершыцца ў 14:30 на тэрыторыі Кітая. Пры гэтым максімальная фаза наступіць у 12 гадзін 46 хвілін па мінскім часе. Спецыялісты нагадваюць аб тым, што глядзець на сонца неабароненым вокам нельга.