Жыхароў Полацкага рэгіёна выслухаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін

13 марта 2018

Рамонт моста цераз Заходнюю Дзвіну, вылучэнне зямельных участкаў, асфальтаванне дарог. У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян.

Жыхароў Полацкага рэгіёна сёння выслухаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін. На асабістую сустрэчу запісаліся 26 чалавек. Замест запланаваных дзвюх гадзін - прыём доўжыўся каля шасці. Праблемы датычыліся розных сфер. Да прыкладу, палачаніна Аляксандра Дулянкова хвалюе пытанне добраўпарадкавання двара па вуліцы Невельскай. Праблема - у дрэнным дарожным пакрыцці, ямачны рамонт не ратуе. Асабліва востра адчуваецца праблема вясной, калі пачынае сыходзіць снег. Скардзяцца людзі і на адсутнасць паўнавартаснай дзіцячай пляцоўкі. У шматпавярхоўках шмат сем'яў з маленькімі дзецьмі.

Палачане на прыём да Аляксандра Субоціна прыйшлі не толькі з пытаннямі, але і прапановамі. Да прыкладу, старшыня Полацкай раённай ветэранскай арганізацыі агучыла ідэю рэалізаваць праект, прысвечаны Году малой радзімы. Ужо прыдуманы слоганы: "Полацк - малая радзіма беларусаў" або "Полацк. Дзе пачынаецца краiна".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя